top of page

Выраб мастацкiх тканiн вядомы з глыбокай старажытнасцi. Найбольш раннiя ўзоры ткацтва на Беларусi, знойдзеныя археолагамi, адносяцца да ХII стагоддзя. У беларускiх гарадах у Сярэднявеччы адначасова з мясцовай прадукцыяй выкарыстоўвалiся прывазныя тканiны.

У ХVI-XVII стагоддзях у Беларусi былi закладзены асновы ўзорнага мастацкага ткацтва, вышыўкi, дывановай вытворчасцi, на базе якiх шырокае развiццё атрымалi мануфактуры. Вядома, што ў ХVII стагоддзi каштоўны ўклад у еўрапейскае ткацтва ўнесла слуцкая «Персiярня». Беларускiя майстры засвоiлi складаную тэхналогiю i ўсходнiя матывы, перапрацавалi iх i замянiлi славянскай арнаментыкай i звыклым каларытам, надаўшы сваiм вырабам нацыянальную самабытнасць. Знакамiтыя слуцкiя паясы вывозiлiся ў Расiю i многiя краiны Еўропы.

У лепшых традыцыях еўрапейскага мастацтва ХII стагоддзя выконвалiся шпалеры на гродзенскай , слонiмскай i асаблiва карэлiцкай мануфактурах.

З 60-гадоў ХХ стагоддзя, пасля перыяду заняпаду, у Беларусi пачалося адраджэнне габеленапляцення.

Ва ўсе часы ручное мастацкае ткацтва мела важнае прыкладное значэнне. Тканiны з узорамi, сюжэтнымi кампазiцыямi выкарыстоўвалiся ў касцюмах, для абiўкi мэблi,  упрыгожвання iнтэр’ераў, у якасцi падарункаў.

Апошнiм часам павялiчылася цяга да ручнога ткацтва ў розных слаях насельнiцтва. Знаёмства з узорамi ткацтва дае магчымасць узбагачацца духоўна, пераймаць вопыт продкаў. Асэнсаванне i засваенне нацыянальнай культуры дапамагае фармiраваць нацыянальную свядомасць, патрыятычныя пачуццi.

bottom of page