top of page

Федарук Ганна Іванаўна

Нарадзілася 2 лютага 1932 года ў вёсцы Бельск Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Яна была чацвёртым дзіцём у сям’і. Як усе дзеці, рана пачала дапамагаць дарослым па гаспадарцы, цікавілася хатнімі справамі. Прыкладна ў 9 год Ганна Іванаўна стала дапамагаць маці замацаўваць кудзелю на грабяні. Калі ёй споўнілася 16 год, бацька купіў калаўрот, на якім Ганна стала прасці. Яна навучылася прасці і на праснісніцы.

bottom of page