top of page

Вы калі-небудзь карысталіся ткацкім станком 19 стагодзя? Ці ведаеце вы, што такое церніца, андарак, намітка? Ці ведаеце вы, як можна зашыфраваць пры дапамозе сімвалаў вышыўкі свой дабрабыт, свае мары і спадзяванні на ручніку або на посцілцы?

Наведайце наш музей!

 Гэта дасць вам магчымасць:

  • дакрануцца да гісторыі і культуры свайго краю, сваёй малой радзімы;

  • пашырыць свой кругагляд;

  • убачыць усе прылады працы, з дапамогай якіх апрацоўвалі лён, ператваралі яго ў высакаякасны кужаль, убачыць вырабы з ільну, што зроблены рукамі ткачых;

  • вы зможаце пасядзець за кроснамі, наладжанымі для ткання ручнікоў, калі ёсць цікавасць і жаданне, навучыцеся ткаць;

  • сфатагравацца ў нацыянальным адзенні; 

  • атрымаць асалоду ад сузірання шэдэўраў беларускага ткацтва.

Ткацтва -

гімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага, няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хваласпеў умелым рукам светлай, добрай, паэтычнай душы нашай сялянкі

Экскурсіі,

якія вы можаце наведаць

"Беларускае ткацтва" (Аглядавая, 7-11 кл.)

"Сімвалы беларускага ткацтва" (5-11 кл.)

"Ткацтва - лад жыцця беларусаў" (5-11 кл.)

Экскурсія - конкурс "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" (5-7 кл.)

Экскурсія - казка "Бабульчын ручнік" (1-4 кл.)

Экскурсія - дэманстрацыя "Паясы - круг сонца" (5-9 кл.)

Інтэрактыўная экскурсія "Скарбы роднага краю" (5-7 кл.)

Экскурсія - выстава "Фартушок" (7-11 кл.)

Экскурсія "Чароўны куфэрак" (3-6 кл.)

bottom of page